Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Партугаліі страйкуюць працаўнікі грамадзкага транспарту


У Партугаліі абвесьцілі страйк кіроўцы аўтобусаў, цягнікоў і супрацоўнікі паромнай службы, якія пратэстуюць супраць замарожваньня зарплаты ў бюджэтнай сфэры, прапанаванай кіруючым у Партугаліі ўрадам сацыялістаў. Праз гэта ўлады маюць намер скараціць дзяржаўны доўг.

Страйк выклікаў збоі ў транспартных перавозках у партугальскай сталіцы – Лісабоне і горадзе Порту, што на поўначы краіны. Лісабонскае мэтро і трамваі ў Порту працягваюць функцыянаваць. Чыгуначны рух дзейнічае толькі на міжнародных кірунках.
XS
SM
MD
LG