Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Лукашэнка запатрабаваў, каб увесь прыбытак ад перапрацоўкі 80 тысяч тон вэнэсуэльскай нафты на Мазырскім НПЗ застаўся ў Беларусі, нягледзячы на тое, што больш за 40 працэнтаў акцый гэтага прадпрыемства належыць расейскім акцыянэрам.


"Калі хоць адна капейка пойдзе на той бок, наракай на сябе! Усе да кроплі грошы і прыбытак павінны застацца ў Беларусі.Ім ня трэба было перапрацоўваць нафту і прыбытак быў непатрэбен", -- цытуе Інтэрфакс зварот А. Лукашэнкі да генэральнага дырэктара Мазырскага НПЗ Анатоля Купрыянава.

Як паведаміў "Інтэрфаксу" генэральны дырэктар Мазырскага НПЗ, "тэхнічна завод гатовы да перапрацоўцы гэтай лёгкай вэнэсуэльскай нафты". А. Купрыянаў удакладніў, што вэнэсуэльская нафта будзе перапрацоўвацца на асобнай ўстаноўцы.

"Мы мяркуем, што ў суткі будзем перапрацоўваць каля 10 тысяч тон гэтай нафты",-- сказаў А. Купрыянаў. Па яго словах, "якасьць вэнэсуэльскай нафты вельмі высокая, з высокім складам сьветлых нафтапрадуктаў і нізкім утрыманьнем серы".

Пасьля перапрацоўкі гэтай нафты, "таварная прадукцыя будзе перададзеная заказчыку -- Беларускай нафтавай кампаніі".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG