Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За пэрыяд з 1 красавіка мінулага года колькасьць насельніцтва Беларусі скарацілася на 13,4 тысячы чалавек.


Паводле дадзеных бягучага ўліку, па стане на 1 красавіка 2010 года ў краіне пражывала 9 млн. 473,6 тысяч чалавек. Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на Нацыянальны статыстычны камітэт.

У Менску колькасьць насельніцтва павялічылася з 1 млн. 812,5 тыс. да 1 млн. 837,3 тыс. У астатніх рэгіёнах краіны гэты паказчык зьнізіўся.

За гэты ж час у краіне нарадзілася 26 тыс. 139 дзяцей (на 748 менш у параўнаньні са студзенем-сакавіком 2009 года), памерлі 35 тыс. 261 чалавек (на 239 меней).

У гэты ж пэрыяд у краіну прыбыло 4148 чалавек, зьехала – 1608. Міграцыйны прырост склаў 2540 чалавек.

Колькасць зарэгістраваных шлюбаў скарацілася на 18,4% (да 11 тыс. 448), разводаў – на 2,1% (8 тыс. 520).
XS
SM
MD
LG