Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН эвакуюе сваіх супрацоўнікаў з Кандагару


ААН абвясьціла аб часовых мерах бясьпекі, якія прымаюцца для абароны сваіх замежных супрацоўнікаў у аўганскім горадзе Кандагар. Частка пэрсаналу будзе пераведзеная на некаторы час у Кабул ў сувязі з тым, што сытуацыя ў Кандагары прыкметна пагоршылася, – паведаміла прадстаўніца ААН С'юзан Мануэль.

Гэтым летам NATO плянуе правесьці буйную баявую апэрацыю супраць талібаў, якія дзейнічаюць у Кандагары – найбуйнейшым горадзе на поўдні Аўганістану, які лічыцца адным з апірышчаў "Талібану".
XS
SM
MD
LG