Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Індыі адбываюцца страйкі з-за падвышэньня коштаў на рыс


Страйкі з-за падвышэньня коштаў на рыс ахапілі некалькі індыйскіх штатаў, з-за чаго былі часткова адмененыя ўнутраныя авіярэйсы, прыпынены рух чыгуначнага транспарту, зачыненыя офісы некаторых дзяржаўных прадпрыемстваў і навучальныя ўстановы.

Акцыя пратэсту была арганізаваная апазыцыйнымі партыямі на чале з камуністамі, якія абвінавачваюць індыйскія ўлады ў недастатковых мерах па стрыманьні росту цэнаў.

Інфляцыя ў Індыі дасягнула свайго піку з кастрычніка 2008 году, што выклікала павышэньне коштаў на паліва, а таксама асноўны набор прадуктаў харчаваньня, уключаючы крупы.
XS
SM
MD
LG