Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня ў Бішкеку дэманстранты працягвалі пікетаваць амбасаду Беларусі. Каля 200 чалавек патрабавалі выдачы Кіргізстану былога прэзыдэнта Курманбека Бакіева для суду над ім. ВІДЭА ПІКЕТУ

Паводле інфармацыі Кіргіскай службы Радыё Свабода, дэманстранты перакрылі вуліцу Маскоўскую, на якой знаходзіцца беларуская амбасада. Празь некаторы час пасол Беларусі ў Кіргізстане Віктар Дзенісенка быў вымушаны згадзіцца на сустрэчу зь пікетоўцамі. Было абвешчана, што пасол прыме 10 дэлегатаў пікетоўцаў.

Падчас сустрэчы ў амбасадзе пасол заявіў, што пытаньне Бакіева павінна вырашацца на міжнародным узроўні з удзелам АБСЭ. Ён паведаміў, што перамовы паміж кіргіскімі і беларускімі ўладамі працягваюцца.

Пікетаваньне амбасады працягваецца таксама.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG