Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьявіліся падставы для экстрадыцыі Бакіева


Курманбек Бакіеў

Курманбек Бакіеў

Зрынуты прэзыдэнт Кіргізстану Курманбек Бакіеў завочна абвінавачаны паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу — у арганізацыі забойстваў і злоўжываньні службовым становішчам.

"Такім чынам, падставы для яго экстрадыцыі ёсьць", — заявіў намесьнік старшыні часовага ўраду Кіргізстану Азымбек Бекназараў.

"Па двух артыкулах — за забойства двух і больш чалавек, а таксама злоўжываньне службовым становішчам — пакуль што прад'яўленыя абвінавачаньні. Ужо ёсьць падставы для яго экстрадыцыі", — цытуе Бекназарава РИА Новости.

За такія злачынствы ў Кіргізстане могуць прысудзіць да сьмяротнага пакараньня.

Ён таксама паведаміў, што напярэдадні вечарам, 26 красавіка, часовы ўрад Кіргізстану прыняў дэкрэт аб адхіленьні Бакіева ад пасады і зьняцьці зь яго прэзыдэнцкага імунітэту.

Крымінальная справа супраць Бакіева заведзеная ў сувязі з гібельлю людзей падчас мітынгу апазыцыі ў Бішкеку 7 красавіка. Тады пры штурме Белага дома загінула звыш 80 чалавек.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG