Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

"Міжнародная амністыя" заклапочаная сытуацыяй у Іраку


Праваабаронцы выказалі занепакоенасьць сытуацыяй у Іраку, якая склалася пасьля парлямэнцкіх выбараў 7 сакавіка. "Міжнародная амністыя" зьвяртае ўвагу на тое, што спрэчкі, якія працягваюцца пасьля галасаваньня адносна вынікаў, і супрацьстаяньне розных палітычных сілаў прывялі да росту гвалту ў краіне і да новых ахвяраў сярод насельніцтва. Толькі ў першы тыдзень красавіка ў выніку тэрактаў былі забітыя болей за сто іракцаў, – падкрэсьліваюць праваабаронцы.

26 красавіка нацыянальная выбарчая камісія анулявала перамогу 52-х кандыдатаў ад Багдаду за іх сувязі з забароненай партыяй "Баас". Праз гэта зраўняліся пазыцыі двух канкуруючых блёкаў, што ўзначальваюцца цяперашнім і былым іракскім прэм'ерамі.
XS
SM
MD
LG