Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Амэрыканскія сэнатары заблякавалі фінансавую ініцыятыву Абамы


У ЗША сэнатары-рэспубліканцы заблякавалі пачатак фармальнага абмеркаваньня ў палаце законапраекту аб рэформе фінансавага рэгуляваньня.

Дакумэнт, падтрыманы прэзыдэнтам Баракам Абамам, мае на ўвазе самыя вялікія зьмены ў сыстэме функцыянаваньня фінансавых рынкаў за апошнія 60 гадоў. Рэспубліканцы палічылі плянаваныя рэформы непрадуманымі.

Дэмакраты, якія 26 красавіка ня здолелі сабраць дастаткова галасоў для пачатку дэбатаў, абвінавачваюць апанэнтаў у абароне асабістых інтарэсаў на Уол-стрыт.
XS
SM
MD
LG