Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ута Цапф: “Урок Чарнобылю патрабуе сказаць “Не” АЭС”


Ута Цапф
Ута Цапф

З нагоды 24-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС дэпутатка Бундэстагу, сацыял-дэмакратка Ута Цапф заклікала нямецкі ўрад перагледзець цяперашнюю энэргетычную палітыку, паэтапна адмовіцца ад гэтак званай “ядзернай фазы” і зьвяртаць больш увагі на пашырэньне альтэрнатыўных і ўзнаўляльных крыніц энэргіі.


Ута Цапф
, у прыватнасьці, нагадала цяперашняму хрысьціянска-лібэральнаму ўраду пра наступствы чарнобыльскай катастрофы 1986 году, якія напаткалі Беларусь. Чарнобыльская радыяцыя закранула 2,2 мільёны чалавек на тэрыторыях агульнай плошчай звыш 150 000 кв. км.

Паводле Уты Цапф, бяда беларускага народу стала падставай для стварэньня ў Нямеччыне “шматлікіх грамадзкіх ініцыятыў у падтрымку беларусаў”.

Дзякуючы цесным двухбаковым кантактам на ўзроўні грамадзянскай супольнасьці сталі магчымымі розныя мэдычныя і аздараўленчыя праграмы. Прыкладна 150 тысяч беларускіх дзяцей за гэты час наведалі Нямеччыну. “Гэта цудоўны знак салідарнасьці”, — падкрэсьліла Ута Цапф.

Як перакананая дэпутатка бундэстагу, урокі Чарнобылю патрабуюць ад нямецкага кіраўніцтва зрабіць адпаведныя высновы. Доказам таму — шматтысячная чарнобыльская акцыя, якая адбылася ў суботу на поўдні Нямеччыны.

Паводле паведамленьняў нямецкіх СМІ, у гэтай антыядзернай акцыі, якую таксама называюць “стракатай акцыяй пратэсту”, узялі ўдзел каля 120 тысяч чалавек. Сяляне на трактарах, сем’і на роварах, страката апранутыя жанчыны і мужчыны прадэманстравалі свайму ўраду, што яны нязгодныя зь яго стаўленьнем да АЭС. Пратэст быў выкліканы рашэньнем цяперашняга хрысьціянска-лібэральнага ўраду спыніць апошнюю АЭС толькі ў 2050 годзе. Дэманстранты нагадалі пра аварыю ў Чарнобылі і пра тэхнічныя праблемы на нямецкіх АЭС у Брунсбютэлі і Кюмэлі ў 2007 г.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG