Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі флёт застанецца ў Крыме да 2042 году


27 красавіка Вярхоўная Рада Ўкраіны ратыфікавала пагадненьне аб падаўжэньні тэрміну знаходжаньня Чарнаморскага флёту ў Крыме да 2042 году. Такое рашэньне падтрымалі 236 дэпутатаў украінскага парлямэнту. Перад пачаткам галасаваньня ва ўкраінскім парлямэнце апазыцыя закідала сьпікера Вярхоўнай Рады яйкамі і падпаліла дымавыя шашкі. Перад будынкам ўкраінскага парлямэнту праходзяць мітынгі тысяч прыхільнікаў і праціўнікаў дамовы.

Дзяржаўная дума Расеі таксама ратыфікавала гэтае пагадненьне 27 красавіка. Рашэньне падтрымалі 410 дэпутатаў.

Адпаведны дакумэнт быў падпісаны на мінулым тыдні прэзыдэнтамі Расеі ды Ўкраіны – Дзьмітрыем Мядзьведзевым і Віктарам Януковічам.
XS
SM
MD
LG