Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЗША перадалі Францыі былога панамскага дыктатара Нар'егу


Былы дыктатар Панамы Мануэль Нар'ега экстрадаваны ў Францыю з ЗША, дзе ён больш за 20 гадоў знаходзіўся ў турэмным зьняволеньні. Адпаведнае распараджэньне падпісала раней кіраўніца зьнешнепалітычнага ведамства ЗША Гілары Клінтан.

У 1999 годзе Нар'ега, асуджаны ў ЗША за заахвочваньне гандлю наркотыкамі, быў завочна прысуджаны французскім судом да 10 гадоў пазбаўленьня волі за адмываньня грошай. Зараз яго чакае ў Францыі новы працэс.

Улады Панамы заявілі, што ставяцца з разуменьнем да рашэньня амэрыканскага Дзярждэпартамэнту, але будуць працягваць дамагацца перадачы ім Нар'егі, які ў сябе на радзіме абвінавачваецца ў палітычных забойствах.
XS
SM
MD
LG