Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былому міністру ўнутраных спраў Кіргізстану вылучаныя абвінавачваньні


Былому міністру ўнутраных спраў Кіргізстану Маладмусе Кангаціеву вылучаныя абвінавачваньні ў злоўжываньні службовым становішчам. Суд у Бішкеку выдаў санкцыю на арышт экс-міністра, які знаходзіцца пад вартай.

Некалькі дзён таму Кангаціеў быў затрыманы ў Маскве і дастаўлены ў Бішкек. Прыхільнікі Кангаціева правялі ў сталіцы Кіргізстану акцыю у яго падтрымку.
XS
SM
MD
LG