Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэркель заклікае не сьпяшацца з дапамогай Грэцыі


Прэзыдэнт Францыі Ніколя Сарказі і кіраўнік Эўрапэйскай Камісіі Жэзэ Мануэль Барозу заклікалі спыніць спэкуляцыі вакол праблемы эканамічнай дапамогі Грэцыі.

Сарказі і Барозу пагадзіліся неадкладна стабілізаваць эканамічную сытуацыю ў Эўразоне.

Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель заявіла, што трэба пачакаць завяршэньня перамоў МВФ і Эўразьвязу з Грэцыяй.

“Калі Грэцыя згодная ўвесьці жорсткія эканамічныя санкцыі – прычым не на адзін год, а на некалькі, - тады ёсьць добры шанец захаваць эўра ў якасьці стабільнай валюты для ўсіх нас. Менавіта да гэтага я імкнуся, і менавіта таму мы павінны патрываць яшчэ некалькі дзён. Што тычыцца лічбаў і маштабаў праграмы – нам трэба пачакаць завяршэньня перамоў, і мы будзем ведаць памер дапамогі. Гэта павінны вызначыць экспэрты” -- сказала Ангела Мэркель.
XS
SM
MD
LG