Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Былога панамскага дыктатара вышлюць у Францыю


Дзяржсакратар ЗША Гілары Клінтан падпісала распараджэньне аб экстрадыцыі былога панамскага дыктатара Мануэля Нар'егі ў Францыю. Зараз Нар’ега знаходзіцца ў амэрыканскай турме. Ягоны 17-гадовы тэрмін зьняволеньня за ўдзел у наркабізнэсе завяршаецца ў верасьні.

У 1999 годзе Францыя завочна асудзіла Нар’егу на 10 гадоў за фінансавыя махінацыі. Улады Панамы таксама папрасілі ЗША экстрадыраваць Нар’егу на радзіму, дзе яго абвінавачваюць у забойствах палітычных апанэнтаў, якія адбыліся ў 1980-ыя гады.
XS
SM
MD
LG