Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Віцебску маліліся за ахвяраў Чарнобылю


Жалобная іпрэза праходзіла аблізу ад Сьвята-Усьпенскага сабору

Жалобная іпрэза праходзіла аблізу ад Сьвята-Усьпенскага сабору

На Усьпенскай горцы, каля ўсталяванага там жалезнага крыжа, сабраліся ліквідатары, прадстаўнікі палітычных партый ды грамадзкіх арганізацый.


Разам з вернікамі грэка-каталіцкай канфэсіі і сьвятаром, айцом Зьміцерам Грышанам, прысутныя маліліся ў памяць пра тых, хто загінуў ад наступстваў чарнобыльскай катастрофы. Да крыжа быў ускладзены вянок з жалобнай стужкай.

Звычайна памінальны вянок на ўгодкі чарнобыльскай трагедыі пускалі па Заходняй Дзьвіне, але сёлета да месца, дзе гэта можна зрабіць, проста не падысьці – у вусьці Віцьбы вядзецца будаўніцтва.

За ходам памінальнай імпрэзы назіралі міліцыянты. Цэлы аўтобус “спэцназаўцаў” на чале з камандзірам Юрыем Бухаўцовым дзяжурыў непадалёк, каля ўваходу ў станка-інструмэнтальны ліцэй.

Пасьля таго, як удзельнікі разышліся, навакольле яшчэ колькі часу патрулявалі міліцэйскія машыны.

Айцец Зьміцер Грышан разам з прасутнымі моліцца за ахвяраў Чарнобылю
XS
SM
MD
LG