Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вашынгтон заклікае мусульман багацець


У Вашынгтоне сёньня стартаваў двухдзённы Прэзыдэнцкі прадпрымальніцкі саміт, у якім бяруць удзел прадстаўнікі больш чым 250 пасьпяховых бізнэс структураў зь 50 краінаў сьвету. Большасьць краінаў-удзельніцаў маюць пераважна мусульманскае насельніцтва.

Прамаўляючы на цырымоніі адкрыцьця канфэрэнцыі міністар камэрцыі ЗША Гэры Локэ сказаў, што падтрымка мусульманскага бізнэсу прывядзе ня толькі да росквіту ісламскага сьвету, але і паспрыяе бясьпецы ды гандлю Злучаных Штатаў.

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама паабяцаў правесьці саміт летась у Каіры, пад час свайго звароту да ісламскага сьвету. Чакаецца, што пазьней сёньня Абама выступіць перад удзельнікамі канфэрэнцыі.
XS
SM
MD
LG