Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адміністрацыйная справа лопнула – пачалі крымінальную


Сёньня ў судзе Цэнтральнага раёну Гомеля распачаты разгляд крымінальнай справы супраць актывіста стваранай партыі Беларуская хрысьціянская дэмакратыя, 25-гадовага прызыўніка Яўгена Якавенкі.


Гэтым разам яго абвінавачваюць ва ўхіленьні ад прызыву на вайсковую службу – паводле часткі 1 артыкулу 435 Крымінальнага кодэксу.

Папярэдняя адміністрацыйная справа супраць Якавенкі, ініцыяваная гарадзкім ваенкаматам за так званае ухіленьне ад мерапрыемстваў прызыву, закончылася поўным апраўданьнем Якавенкі.

Цяпер спадара Яўгена абвінавачваюць у тым, што 20 студзеня ён не зьявіўся ў ваенкамат на мэдычнае абсьледаваньне. Прызыўнік патрабаваў позву на беларускай мове, а яму у адказ – ухіленьне ад прызыву.

На першым паседжаньні судзьдзя Тацяна Швец, якая разглядае крымінальную справу супраць Якавенкі, і дзяржаўная абвінаваўца, намесьніца пракурора Цэнтральнага раёну спадарыня Лашчанка, высьвятлялі, разумее ці не Яўген расейскую мову? І як ён скончыў унівэрсытэт транспарту, дзе навучаньне вядзецца на расейскай мове?

На заўтра суд прызначыў допыт сьведкаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG