Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Духоўныя лідэры Закаўказьзя прыміраюцца


Рэлігійныя лідэры Армэніі і Азэрбайджану заклікаюць да мірнага ўрэгуляваньня канфлікту ў Нагорным Карабаху.

Сумесная заява Каталікоса Армянскай Апостальскай Царквы Гарэгіна, лідэра азэрбайджанскіх мусульман-шыітаў Шэйха уль-Іслама Алахшукура Пашазадэ ды Патрыярха Расейскай Праваслаўнай Царквы Кірыла прагучала на саміце рэлігійных лідэраў у Баку, дзе сабраліся каля двухсот рэлігійных дзеячоў з розных краінаў сьвету.

Гарэгін запрасіў свайго азэрбайджанскага калегу наведаць Армэнію.

Азэрбайджанская правінцыя Нагорны Карабах была аддзелена ад гэтай краіны ў выніку паўстаньня армянскіх сэпаратыстаў пры неафіцыйнай падтрымцы Еравану.
XS
SM
MD
LG