Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзярждэпартамэнт разглядае "чорны сьпіс" расейскіх урадоўцаў


Сэнатар ЗША прапанаваў сёньня скасаваць візавыя прывілеі для 60 расейскіх урадоўцаў. Сэнатар Мэрылэнду ад Дэмакратычнай партыі Бэнджамін Кардэн, які ачольвае Хэльсынскую камісію, зьвярнуўся да дзяржсакратаркі ЗША Хілары Клінтан з прапановай унесьці ў "чорны сьпіс" усіх асобаў, што мелі дачыненьне да гібелі ў турме юрыдычнага кансультанта фонду Эрмітаж.

Сяргей Магніцкі быў зьняволены паводле абвінавачаньняў у махінацыях ад імя фонду з мэтай ухіленьня ад выплаты падаткаў. Праваабаронцы сьцьвярджалі, што яго спрабавалі вымусіць да выкрывальных паказаньняў пры дапамозе катаваньняў. Мяркуецца, што прычынай сьмерці Магніцкага былі невыносныя ўмовы ўтрыманьня.

Прэсавы сакратар дзярждэпартамэнту Філіп Кроўлі паведаміў, што зьнешнепалітычнае ведамства ЗША"вывучае рэкамэндацыі сэнатара Кардэна"
XS
SM
MD
LG