Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мядзьведзеў у Нарвэгіі абмяркоўвае канфлікт аб мяжы


Прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў знаходзіцца сёньня з візытам у Нарвэгіі. МЗС Нарвэгіі заявіла, што адной з тэмаў перамоў зьяўляецца ўрэгуляваньне мяжы паміж дзьвюмя краінамі, што праходзіць па Барэнцавым моры. Мяркуецца, што памежная зона мае масіўныя залежы нафты ды газу. Масква вядзе спрэчку аб гэтых тэрыторыях з Осла пачынаючы з 1970 году.

Напярэдадні візтыту Дзьмітры Мядзьведзеў сказаў, што вырашэньне гэтай спрэчкі "абсалютна магчымае". Падпісаньня дамовы па гэтым пытаньні, аднак, цягам цяперашняга візыту не прадбачыцца.
XS
SM
MD
LG