Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Януковіч нагадвае пра небясьпеку Чарнобылю


Чарнобыльскі ядзерны рэактар працягвае ўяўляць сур'ёзную небясьпеку для Эўропы, заявіў прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч у сваёй прамове прымеркаванай да 24-ых угодкаў аварыі на атамнай электрастанцыі.

У выніку аварыі было эвакуавана 300 тысяч чалавек ува Ўкраіне, Беларусі ды Расеі. Януковіч паабяцаў лепей клапаціцца пра ахвяраў катастрофы і тых, хто церпіць ад захворваньняў выкліканых наступствамі радыеактыўнага забруджваньня.
XS
SM
MD
LG