Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Бацькаўшчына" запрашае на сустрэчу з сібірскім беларусам


Алег Рудакоў

Алег Рудакоў

Згуртаваньне беларусаў сьвету “Бацькаўшчына” запрашае 27 красавіка на сустрэчу са старшынёй Іркуцкага таварыства беларускай культуры імя Я. Чэрскага Алегам Рудаковым.

Паводле кіраўніцтва "Бацькаўшчыны", дзякуючы дзейнасьці менавіта гэтага чалавека, беларускае жыцьцё ў далёкім Прыбайкальскім краі віруе напоўніцу. Нездарма ў мясцовых СМІ сталі гаварыць, што ў Іркуцку вядзецца “экспансія” беларускай культуры.

Таварыства ў Іркуцку працуе па 20-ці розных напрамках, у тым ліку займаецца правядзеньнем нацыянальных абрадавых сьвятаў, рэканструкцыяй старажытных беларускіх строяў, адраджэньнем беларускіх рамёстваў, вывучэньнем бытавых танцаў; ладзіць этнаграфічныя вандроўкі па прыбайкальскіх вёсках.

У імпрэзе таксама возьмуць удзел вядомыя беларускія барды Алесь Камоцкі і Віктар Шалкевіч. У свой час яны наведалі Іркуцк і мелі магчымасьць на свае вочы ўбачыць, чым там жывуць беларусы.

Сустрэча з Алегам Рудаковым адбудзецца заўтра а 18-й гадзіне ў галерэі "Ў", уваход вольны.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG