Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз лічыць нерэальным уступленьне Украіны ў Мытны саюз

  • БелаПАН

Штэфан Фюле

Штэфан Фюле

Эўракамісар у пытаньнях пашырэння і палітыкі суседзтва Штэфан Фюле лічыць нерэальным уступленьне Украіны ў мытны саюз Беларусі, Казахстану і Расеі. Пра гэта ён заявіў у інтэрвію газэце "Коммерсантъ-Украина" за 26 красавіка.

"У мяне няма падставы дапускаць, што ўкраінскія ўлады будуць працаваць у гэтым кірунку і адначасова весьці перамовы ў пытаньні глыбокай і ўсёабдымнай зоны свабоднага гандлю (ЗСГ) паміж Украінай і ЭЗ. Мне здаецца, што мы раней зрабілі дастаткова заяў і прывялі дастаткова аргумэнтаў, якія тлумачаць, што ЗСГ і мытны саюз несумяшчальныя", — сказаў ён.
XS
SM
MD
LG