Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін дамовіўся з Бэрлюсконі наконт будаўніцтва АЭС у Калінінградзе


Італьянскі энэргетычны канцэрн Enel і расейская электраэнэргетычная кампанія "ИНТЕР РАО ЕЭС" папярэдне дамовіліся аб супрацоўніцтве ў будаўніцтве АЭС у Калінінградзе.

Адпаведны мэмарандум аб намерах быў падпісаны 26 красавіка ў італьянскім гарадку Лесма пад Міланам падчас нефармальнай сустрэчы прэм'ер-міністраў Італіі і Расеі Сільвіё Бэрлюсконі і Ўладзімера Пуціна. Калінінградская АЭС будзе пушчана, як плянуецца, паміж 2016-м і 2018-м годам. Вялікая частка вырабленай ёю электраэнэргіі будзе экспартавацца ў Эўропу.
XS
SM
MD
LG