Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія праваабаронцы паскардзіліся Эўрапейскі суд


Арганізатары мітынгаў у абарону 31-га артыкулу Канстытуцыі, які гарантуе грамадзянам свабоду сходаў, накіравалі скаргу ў Эўрапейскі суд па правах чалавека. Яны паведамляюць, што ім было адмоўлена ва ўзгадненьні акцыі на Трыўмфальнай плошчы, якая прайшла 31 мая мінулага года. Эдуард Лімонаў, Людміла Аляксеева і Канстанцін Касякін просяць суд прызнаць незаконным тую адмову. Раней усе расейскія судовыя інстанцыі прызналі правамерным рашэньне маскоўскай мэрыі.

Ужо другі год кожнае 31-е чысло месяца расейская апазыцыя спрабуе правесьці на Трыўмфальнай плошчы мітынг у абарону 31-га артыкулу Канстытуцыі. Дагэтуль ніводнае з васьмі заплянаваных мерапрыемстваў не было ўзгодненае з уладамі Масквы.
XS
SM
MD
LG