Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямеччына супраць дапамогі Грэцыі без папярэдніх умоваў


Нямеччына выступіла супраць аказаньня Грэцыі фінансавай дапамогі да таго часу, пакуль грэцкія ўлады не прадставяць дакладнага пляну скарачэньня бюджэтнага дэфіцыту краіны. Пра гэта заявіў міністар замежных справаў Нямеччыны Гіда Вэстэрвэле на
сустрэчы ў Люксэмбургу з кіраўнікамі зьнешнепалітычных ведамстваў краінаў Эўразьвязу.

На мінулым тыдні Грэцыя афіцыйна зьвярнулася да ЭЗ і Міжнароднага валютнага фонду з просьбай аб прадстаўленьні ёй ільготных крэдытаў на суму каля 45 мільярдаў эўра.

Асьцярога таго, што крызіс у Грэцыі справакуе пагаршэньне фінансавай сытуацыі ў іншых краінах эўразоны, працягвае абясцэньваць агульную для 16 эўрапейскіх краінаў валюту.
XS
SM
MD
LG