Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нямеччыне адкрыты помнік ахвярам калектывізацыі


У Нямеччыне ў г. Кірыц адкрыты помнік ахвярам калектывізацыі ў ГДР, што доўжылася ад 1940-х гадоў да 1960-га году. Помнік адкрыў кіраўнік ураду зямлі Брандэнбург Вольфганг Бэмэр.

Такім чынам немцы вырашылі ўшанаваць памяць амаль 400 тыс. фэрмэраў, якія пацярпелі ад прымусовай калектывізацыі. Іх маёмасьць і землі адабралі ды перадалі ў дзяржаўныя сельскагаспадарчыя вытворчыя каапэратывы, што ствараліся на ўзор савецкіх калгасаў. Тады больш за 15 тыс. фэрмэраў вымушаныя былі ўцякаць ў заходнюю Нямеччыну.
XS
SM
MD
LG