Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Украіны нагадаў пра чарнобыльскую трагедыю


Выступаючы са зваротам да народу з нагоды 24-й гадавіны Чарнобыльскай катастрофы, прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч сказаў, што Ўкраіна перажыла найбуйнейшую ў сьвеце тэхналягічную аварыю і першай усьвядоміла небясьпеку мірнага атаму. Януковіч падкрэсьліў, што гэтая аварыя стала адной з прычын добраахвотнай адмовы краіны ад ядзернай зброі. Ён нагадаў, што нядаўна Ўкраіна прыняла рашэньне аб перадачы запасаў высокаўзбагачанага ўрану.

Па словах украінскага прэзыдэнта, да гэтага часу ад наступстваў радыеактыўнага апраменьваньня пакутуюць звыш 2 мільёнаў чалавек, амаль 500 тысяч з іх – дзеці. Януковіч паабяцаў знайсьці фінансы, каб павялічыць дапамогу па сацыяльнай абароне чарнобыльцаў.
XS
SM
MD
LG