Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ФСБ Расеі зоймецца адміністрацыйнымі правапарушэньнямі


ФСБ атрымае права выносіць папярэджаньні грамадзянам, напрыклад, за намер выйсьці на несанкцыянаваную акцыю.

За невыкананьне такога патрабаваньня будзе ўведзены штраф. Такія нормы ёсьць ва ўрадавым законапраекце, унесеным у Дзярждуму.

Дзяржаўная дума прыняла да разгляду законапраект № 364427-5 "Аб унясеньні зьменаў у Фэдэральны закон «Аб Фэдэральнай службе бясьпекі» і ў Кодэкс Расейскай Фэдэрацыі аб адміністрацыйных правапарушэньнях». Законапраект, які істотна пашырае паўнамоцтвы супрацоўнікаў ФСБ пры зносінах з грамадзянамі, быў унесены расейскім урадам у суботу.

Агульны сэнс папраўкі зводзіцца да таго, што ФСБ фактычна атрымлівае падставы для прэвэнтыўных дзеяньняў у дачыненьні да грамадзян, якія могуць зрабіць адміністрацыйнае правапарушэньне або злачынства, напрыклад, прыняць удзел у няўзгодненай з уладамі дэманстрацыі.

Аб гэтым паведамляе «РИА-Новости».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG