Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея выдала Бішкеку былога міністра ўнутраных справаў Кіргізстану


Былы міністар унутраных спраў Кіргізстану Малдамуса Канганціеў арыштаваны ў нядзелю ФСБ у Маскве і адпраўлены ў Кіргізстан.

Цяпер абвінавачаны ў задушэньні масавых хваляваньняў у Кіргізстане 6-7 красавіка, экс-міністар ўтрымліваецца ў СІЗА Дзяржаўнай службы нацбясьпекі. Яго прыхільнікі на знак пратэсту перакрылі трасу Бішкек – Ош.

Экс-кіраўнік кіргіскага МУС Малдамуса Канганціеў быў моцна зьбіты падчас беспарадкаў у Таласе 6 красавіка і адправіўся ў Маскву на лячэньне. Ён быў арыштаваны ў нядзелю ў расейскай сталіцы паводле запыту новых кіргіскіх уладаў.

Апэрацыю затрыманьня Канганціева ажыцьцявілі супрацоўнікі Дзяржаўнай службы нацбясьпекі (ДзСНБ) Кіргізстану пры дапамозе сваіх калег з расейскай ФСБ.

Падрабязнасьці затрыманьня не паведамляюцца. Вядома, што Канганціеў у панядзелак быў дастаўлены спэцрэйсам у Манас і ў цяперашні час зьмешчаны ў сьледчы ізалятар ДзСНБ.

Аб гэтым паведамляе “ИТАР-ТАСС”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG