Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Больш за 79% выбарцаў узялі ўдзел у выбарах


Удзел у выбарах мясцовых Саветаў 26-га скліканьня прынялі больш за 79% выбарцаў. Пра гэта паведамілі ў ЦВК.


Як падае БЕЛТА, паводле дадзеных Цэнтравыбаркаму на 20.00 25 красавіка, у Беларусі прагаласавалі 79,1%, ці 5 млн. 560 тыс. 418 чалавек, унесеных у сьпісы выбарцаў.

Найбольшая актыўнасьць выбарцаў фіксуецца ў Віцебскай вобласьці, дзе ў выбарах прынялі ўдзел 90,9% грамадзян. Самы нізкі паказьнік яўкі рэгіструецца на сталічных выбарчых участках, дзе пабывалі 58,7% выбаршчыкаў.

У Брэсцкай вобласьці прагаласавалі 78,7% выбарцаў, у Гомельскай – 84,4%, у Гродзенскай – 80,6%, у Менскай – 81,7%, у Магілёўскай – 85,7%.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG