Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прыхільнікі экс-кіраўніка МУС Кіргізстану перакрылі трасу Бішкек-Ош


Блізу трохсот прыхільнікаў экс-кіраўніка МУС Кіргізстану Малдамусы Кангантыева перакрылі трасу Бішкек-Ош, патрабуючы яго вызваленьня з-пад варты.

Раней паведамлялася, што Кангантыеў быў затрыманы ў Маскве і ў ноч на 26 красавіка дастаўлены ў Кіргізстан. Ён знаходзіцца ў сьледчым ізалятары Бішкеку. Падчас хваляваньняў у Кіргізстане красавіка 7 экс-міністр быў захоплены і жорстка зьбіты прыхільнікамі апазыцыі ў Таласе.
XS
SM
MD
LG