Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэпэтыцыя ўдалася. Сёлета могуць быць і прэзыдэнцкія выбары


Цэнтральная выбарчая камісія Беларусі лічыць, што 6 лютага зьяўляецца спрыяльнай датай для правядзеньня прэзыэнцкіх выбараў.






Цэнтральная выбарчая камісія Беларусі лічыць, што 6 лютага зьяўляецца спрыяльнай датай для правядзеньня прэзыэнцкіх выбараў.

"Мы зыходзім з таго, што дата, якая зьяўляецца канчатковай, зьяўляецца цалкам прымальнай ", - сказала старшыня ЦКВ Лідзія Ярмошына, удакладніўшы, што "6 лютага - гэта апошняя магчымасьць для правядзеньня выбараў".

"Пакуль гэта не абмяркоўвалася", - заявіла яна журналістам, адказваючы на пытаньне аб тым, ці будзе ЦВК рэкамэндаваць нейкую канкрэтную дату для правядзеньня прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі.

"Цэнтрвыбаркам будзе толькі сачыць за тым, каб паміж датай і момантам прызначэньня выбарчай кампаніі не было менш за 3 месяцаў. Гэта адзіная наша функцыя", - адзначыла Ярмошына.


Раней у інтэрв'ю БелаПАН 25 красавіка сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік зазначыў, што не выключае таго, што прэзыдэнцкія выбары могуць быць прызначаны на канец 2010 года.

На просьбу пракамэнтаваць інфармацыю, прыведзеную ва ўлётцы кандыдата ў дэпутаты мясцовых саветаў ад Ліберальна-дэмакратычнай партыі, дзе сьцвярджаецца, што прэзыдэнцкія выбары адбудуцца сёлета, Мікалай Лазавік сказаў:

"Спадар Гайдукевіч, напэўна, па-свойму лічыць каляндар, і, цалкам магчыма, што ён не памыляецца. Рэч у тым, што выбарчае заканадаўства ўстанаўлівае крайні позьні тэрмін правядзення выбараў. А прэзыдэнцкія выбары павінны адбыцца за два месяцы да заканчэньня паўнамоцтваў дзейнага прэзыдэнта.

Калі зыходзіць з таго, што інаўгурацыя Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі праходзіла, калі не памыляюся, 6 красавіка, то чарговыя выбары павінны прайсьці не пазьней за 6 лютага. Раней — магчыма.

Можа быць, у спадара Гайдукевіча ёсць асаблівае прадчуваньне, і ён якраз угадаў, якое рашэнне прыме парламэнт пры назначэньні даты выбараў. Цалкам магчыма, што гэтыя выбары будуць прызначаны і на канец 2010 года".

Вось як у ранішнім эфіры Свабоды пракамэнтаваў гэтую навіну экспэрт Фонду імя Льва Сапегі Андрэй Завадзкі:

“Чыста юрыдычна тут хібаў няма. Так, выбары павінны адбыцца не пазьней за 6 лютага. Заканадаўства не вызначае тэрмін, на які іх магчыма адсунуць у іншы бок. Але менавіта вось гэта хіба нашага заканадаўства і грамадзтва, што ўлады вызначаюць, калі ім зручней праводзіць выбары. Грамадзтва ня ведае дакладна часу, да якога трэба рыхтавацца. Узяць тыя ж Злучаныя Штаты – ужо дзесяткі год усе ведаюць: другі аўторак лістапада – прэзыдэнцкія выбары і рыхтуюцца да гэтага часу.

Чаму нашы ўлады спрабуюць ісьці такім шляхам? А невядома, што будзе, калі выбары правесьці трохі пазьней. Можа, у студзені 2011-га году будзе ўсплёск беспрацоўя, можа, будуць паменшаныя пэнсіі , і гэта значна адаб’ецца на выніках галасаваньня за дзеючую ўладу. Таму яны вырашылі згуляць на апераджэньне, прэвэнтыўна правесьці гэтыя выбары. “

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG