Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сто тысяч чалавек запатрабавалі вываду амэрыканскай вайсковай базы з Акінавы


У Японіі каля ста тысяч чалавек ўзялі ўдзел у мітынгу з патрабаваньнем вывесьці амэрыканскія войскі з японскай выспы Акінава. Губэрнатар Акінавы выказаўся на мітынгу супраць знаходжаньня вайсковай базы ў густанаселенай частцы выспы.

Вайсковая база ЗША была разьмешчаная на Акінаве ў 1945 годзе пасьля перамогі над Японіяй у Другой Усясьветнай вайне. Пад японскую юрысдыкцыю выспа была вернутая ў 1972 годзе.
XS
SM
MD
LG