Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Дэлі сустракаюцца аўганскі і індыйскі лідэры


Прэмь’ер-міністар Індыі Манмахан Сінг сустракаецца сёньня ў Дэлі з прэзыдэнтам Аўганістану Хамідам Карзаем. Плянуецца абмеркаваць праблемы бясьпекі ў рэгіёне.

Два месяцы таму ў Кабуле ў выніку нападу сьмяротніка загінулі дзесяць грамадзянаў Індыі. Індыя лічыць, што напад быў арганізаваны баевікамі арганізацыі ”Лашкар-э_Таіба”, цэнтар якой базуецца ў Пакістане.

Індыя актыўна бярэ ўдзел у аднаўленьні эканомікі і нармальнага жыцьця ў Аўганістане. З моманту падзеньня рэжыму талібаў у 2002 годзе Дэлі выдаткавала дапамогу у памеры больш як мільярда даляраў.
XS
SM
MD
LG