Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Віцебску — бел-чырвона-белы сьцяг з чорнай стужкай


Паводле віцебскага апазыцыянэра Барыса Хамайды, сьцяг лунае ў раёне вуліцы Зеленагурскай (выезд на Менск).

Ён вывешаны на электрычных дратах пад напругай 110 тысяч вольт.

Спадар Хамайда распавёў, што з вартых даверу крыніц яму вядомы зьмест цыдулкі, прымацаванай да сьцяга. У ёй напісана: «Да дня смутку — угодкаў Чарнобыльскай катастрофы 26 красавіка 1986 году. Мірон».


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG