Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўстрыйскі прэзыдэнт пераабраны на новы тэрмін


Міністар унутраных спраў Аўстрыі агучыла папярэднія вынікі сёньняшніх прэзыдэнцкіх выбараў у краіне.
Паведамляецца, што дзейны прэзыдэнт Хайнц Фішэр атрымаў амаль 80% галасоў. За ягоную галоўную саперніцу з крайне правай Партыі Свабоды Барбару Розэнкранц падалі свой голас 15.6% выбаршчыкаў.

Розэнкранц нядаўна крытыкавала заканадаўства краіны, якое забараняе прапаганду нацызму. Такая забарона, на думку крайне-правых, парушае прынцып свабоды слова.

Аўстрыйскі прэзыдэнт выконвае збольшага прадстаўнічыя функцыі.
XS
SM
MD
LG