Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Грамадзянскі канфлікт у Судане: 55 забітых


Прынамсі 55 чалавек загінула ў Судане ў выніку сутыкненьняў паміж войскамі напаў-аўтаномнага Паўднёвага Судану і арабскімі апалчэнцамі ляяльнымі агульнанацыянальнаму ўраду ў Хартуме.

Сутыкненьні адбыліся на памежжы Паўднёвага Судану з правінцыяй Дарфур. Арабскія апалчэньні ў гэтым рэгіёне былі створаны цэнтральным урадам краіны дзеля здушэньня паўстаньня чарнаскурага насельніцтва Дарфуру.

Паўднёвы Судан мае правесьці рэфэрэндум аб незалежнасьці ў 2011 годзе.

Сёлета ў краіне маюць адбыцца першыя за апошнія 20 год шматпартыйныя агульнанацыянальныя выбары.
XS
SM
MD
LG