Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Барак Абама ізноў не сказаў "генацыд"


Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Барак Абама выступіў з прамовай прымеркаванай да 95-х ўгодкаў масавага вынішчэньня армян у Асманскай імпэрыі. Амэрыканскі лідэр назваў гэтыя забойствы адным з найбольш "лютых" учынкаў XX стагодзьдзя, пазьбягаючы, аднак, называць іх "генацыдам".

Турэччына выступае жорстка супраць ужываньня тэрміну "генацыд" у адносінах да тых падзей. Паводле афіцыйнай пазыцыі Анкары, сотні тысяч забітых армян на пачатку стагодзьдзя сталі ахвярамі грамадзянскай вайны.

Прызнаньне забойстваў турэцкіх армян генацыдам было адным зь перадвыбарчых абяцаньняў Абамы. Армянская дыяспара ў ЗША складае каля паўтара мільёна чалавек.
XS
SM
MD
LG