Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Грэцыю папярэджваюць аб "цане" фінансавай дапамогі


Міністар фінансаў Нямеччыны Вольфганг Шобль заявіў, што Грэцыя павінна ўвесьці новыя меры бюджэтнай эканоміі, перш чым краіне будзе выдзелена фінансавая дапамога ад Эўразьвязу.

Напярэдадні Міжнародны валютны фонд выказаў аналягічную пазыцыю.

Грэцыя ўжо ўвяла рэзкае скарачэньне дзяржвыдаткаў у сакавіку, што прывяло да масавых забурэньняў у Афінах.

Чаканыя новыя меры па "зацягваньню паясоў" выклікалі рэзкую рэакцыю прафсаюзаў, якія пагражаюць распачаць страйк.
XS
SM
MD
LG