Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Белы дом запрашае палестынскага лідэра


Прэзыдэнт Палестынскай аўтаноміі Махмуд Абас наведае ў бліжэйшы час Вашынгтон з афіцыйным візытам. Пра гэта паведаміў ачольнік палестынскай перамоўнай групы аб мірным урэгуляваньні канфлікту з Ізраілям Саеб Эрэкат.

Мяркуецца, што ў рамках заплянаванага на травень візыту Абас сустрэнецца з Прэзыдэнтам ЗША Баракам Абамам.

Нядаўна ў Вашынгтоне пабываў прэм'ер міністар Ізраілю Бэньямін Нэтаньньягу.

Мірнае ўрэгуляваньне канфлікту на Блізкім Усходзе пры пасярэдніцтве ЗША зайшло нядаўна ў тупік з-за пабудовы Тэль Авівам новых габрэйскіх паселішчаў на акупаваных палестынскіх тэрыторыях.

Ізраіль, у сваю чаргу, скептычна ставіцца да перамоў, пакуль лідэры Палестынскай аўтаноміі ня здолеюць узяць пад кантроль усе палестынскія групоўкі, якія часта ігнаруюць заключаныя паміж бакамі дамоўленасьці.
XS
SM
MD
LG