Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Кубілюс: “Непрадказальная Беларусь для нас небясьпечная”


Андрус Кубілюс

Андрус Кубілюс

Пра гэта прэм’ер-міністар Літвы заявіў у інтэрвію польскаму выданьню Gazeta Wyborcza.

На пытаньне журналіста, якою Вільня бачыць будучыню літоўска-беларускіх дачыненьняў, Андрус Кубілюс адказаў:

“Мы стараемся падтрымліваць дыялёг з урадам і прэм'ер-міністрам Рэспублікі Беларусь — у канцы траўня будзе чарговая нарада. Польшча і Літва павінны зрабіць усё магчымае, каб наблізіць Беларусь, Украіну, Малдову і Грузію да таго, што мы называем "эўрапейскія каштоўнасьці". Для гэтага патрэбны час, але, дзякуючы "Ўсходняму партнэрству", зараз мы можам назіраць зьмены ў стаўленьні Менску да Эўропы. Непрадказальная Беларусь, як і Беларусь у хаосе, для нас небясьпечная”.

Паводле Кубілюса, пасьля таго як яго краіна стала сябрам ЭЗ і НАТО, яна адчувае сябе ў большай бясьпецы, чым раней.

“Мы бачым таксама станоўчыя зьмены ў падыходах Расеі і Беларусі да сваіх бліжэйшых суседзяў на Захадзе і можам быць аптымістамі. Аднак кожны аптыміст павінен быць і рэалістам”, — падкрэсьліў літоўскі прэм’ер.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG