Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Казахстан адзначае 20 гадоў з Назарбаевым


Роўна 20 гадоў таму Нурсуртан Назарбаеў быў абраны прэзыдэнтам тады Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Казахстан. Галасавалі за яго дэпутаты Вярхоўнага Савета. У той час Назарбаеву было 49 гадоў.

Пасьля таго, як Казахстан набыў незалежнасьць, яго абіралі прэзыдэнтам у 1991-м, 1999-м і 2005-м. Цяперашні сямігадовы тэрмін кіраўніка Казахстану павінен закончыцца ў 2012-м. У 2007-м годзе парлямэнт краіны прыняў папраўкі да канстытуцыі, паводле якіх былі зьнятыя абмежаваньні для першага прэзыдэнта. Такім чынам, Назарбаеў мае “зялёнае сьвятло” і ў наступных выбарах.
XS
SM
MD
LG