Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Францыі не раяць садзіцца за руль у чадры


У Францыі паліцыя аштрафавала мусульманскую жанчыну, якая ехала за рулём у чадры. Паліцэйскія затрымалі жанчыну ў горадзе Нантэс. Паводле паліцыі, чадра, якая мае толькі дзірку для вачэй, абмяжоўвае бачнасьць і таму можа спрычыніцца да аварыі.

Адвакат жанчыны падаў апэляцыю супраць штрафа, у якой заявіў, што гэта парушэньне правоў чалавека. Інцыдэнт здарыўся на фоне працяглых дэбатаў у Францыі наконт таго, ці трэба забараніць нашэньне чадры. Раней на гэтым тыдні прэзыдэнт Францыі Нікаля Сарказі прапанаваў парлямэнту абмеркаваць закон , якія забараняе жанчынам насіць чадру ў грамадзкіх месцах.
XS
SM
MD
LG