Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Э.Рахмон закрануў кіргіскія падзеі у штогадовым пасланьні


Прэзыдэнт Таджыкістану Эмамалі Рахмон адзначае, што паўстаньне, якое зрынула ўладу ў Кіргізстане, з’яўляецца прычынай занепакоенасьці ў рэгіёне, хаця гэта і “унутраныя справы дзяржавы”.

У сваім штогадовым пасланьні да парлямэнту Рахмон заявіў, што “наш рэгіён сёньня з’яўляецца месцам сутыкненьня розных інтарэсаў” і што “Цэнтральная Азія гэта крохкі рэгіён, які не павінен быць арэнай нестабільнасьці і канфліктаў”. Ён таксама заявіў, што ў Таджыкістане, каб забясьпечыць разьвіцьцё, прагрэс патрэбна перш за ўсё палітычная і сацыяльная стабільнасьць.

Эмамалі Рахмон знаходзіцца ва ўладзе ад 1992 году.
XS
SM
MD
LG