Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гімпу лічыць сябе пераможаным ў мінулай вайне


Выконваючы абавязкі прэзідэнта Малдовы, старшыня парлямента Міхай Гімпу заявіў, што ня будзе прысутнічаць на парадзе Перамогі ў Маскве. "Мяне нічога не звязвае з Масквой, цытуе Інтэрфакс словы Гімпу.-- Туды прыедуць пераможцы, я лічу, што пераможаным там рабіць няма чаго. Я згодны, што спаўняецца 65 гадоў з дня заканчэньня Другой сусьветнай вайны. Але я не магу забыць і
іншыя няшчасьці - дэпартацыі і арганізаваны голад, праз якія прайшлі грамадзяне Рэспублікі Малдова ў савецкія часы ", - сказаў
М. Гімпу ў суботу ў інтэрв'ю аднаму з кішынёўскіх тэлеканалаў.

У той жа час М. Гімпу пацвердзіў сёньня, што 70 малдоўскіх ваеннаслужачых з роты ганаровай варты прымуць удзел у
парадзе.
XS
SM
MD
LG