Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трагедыя пад Смаленскам можа зблізіць Расею і Польшчу


Польская дэлегацыя на чале з міністрам абароны Польшчы Богданам Кліхам сёньня наведала ў Маскве Міждзяржаўны авіяцыйны камітэт, дзе пазнаёмілася з папярэднімі дадзенымі расьсьледаваньня катастрофы самалёта прэзыдэнта Леха Качыньскага пад Смаленскам. Богдану Кліху была прадастаўлена магчымасьць праслухаць цалкам запіс бартавога аварыйнага самапісца.

Расейскі віцэ-прэм’ер Сяргей Іваноў на сёньняшняй сустрэчы з дэлегацыяй з Варшавы выказаў спадзяваньне, што расьсьледаваньне абставінаў катастрофы польскага прэзыдэнцкага самалёта дапаможа палепшыць адносіны з Польшчай. Паводле словаў Іванова, гэта, з аднаго боку, абавязак перад памяцьцю мёртвых, а з другога, фактар, які будзе вызначаць узровень даверу паміж Расеяй і Польшчай. "Толькі праўда, дасьць нам магчымасьць працягнуць працэс збліжэньня паміж нашымі народамі, якія перажываюць смутак гэтай цяжкай страты разам ", сказаў Іваноў.

Паводле Іванова, расейскія спэцыялісты цесна супрацоўнічаюць з польскімі калегамі. Яны атрымалі запісы з “чорных скрынак” і запісы перамоў авіядыспэтчараў смаленскага аэрапорту. Усе 96 целаў былі ідэнтыфікаваныя. Польскі міністар абароны Богдан Кліх, які сустракаўся з Івановым, заявіў, што трэба паскорыць працу і патрэбна праводзіць яе на прынцыпах адкрытасьці і празрыстасьці.

XS
SM
MD
LG