Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Масква і Вена падпісалі пагадненьне пра "Паўднёвы паток"


Аўстрыя будзе атрымліваць праз «Паўднёвы паток» на 2 мільярды кубамэтраў газу ў год болей. Пра гэта паведаміў расейскі прэм'ер Уладзімір Пуцін , знаходзячыся ў Вене. Тут падпісанае міжурадавае пагадненьне , якое завяршае падрыхтоўку да будаўніцтва газаправоду. Паводле словаў Пуціна, Расея «на сто гадоў наперад можа забясьпечыць усе растучыя патрэбы расейскай эканомікі і ўсіх спажыўцоў у Эўропе». Газаправод «Паўднёвы паток» павінен прайсьці ад Чарнаморскага ўзбярэжжа Расеі да Баўгарыі , мінуючы транзытныя краіны, а потым працягнуцца да Італіі і Аўстрыі.

На прэсавай канфэрэнцыі Уладзімір Пуцін таксама паведаміў, што падчас сваёй сустрэчы з федэральным канцлерам Аўстрыі сярод іншага ён будзе абмяркоўваць магчымасьць адмены візавага рэжыму паміж Эўразьвязам і Аўстрыяй. Пуцін таксама ня выключыў магчымасьці ўдзелу Расеі ў пабудове адрэзка чыгуначнай дарогі, якая злучыць Транссібірскую магістраль з Цэнтральнай Эўропай. Гэты кавалак чыгункі плянуюць пабудаваць праз славацкія гарады Кошыце і Браціславу да Вены.
XS
SM
MD
LG