Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Тайлянду не дамовіліся з “чырвонымі кашулямі”


Перамовы паміж уладамі і апазыцыяй Тайлянду закончыліся няўдачай. Прэм’ер-міністар Абсіхіт Ветчачыва заявіў, што не задаволіць патрабаваньні апазыцыі распусьціць на працягу месяца парлямэнт і прызначыць новыя выбары. Прэм’ер абвінаваціў сваіх праціўнікаў у выкарыстаньні гвалту і запалохваньня. Абсіхіт паведаміў , што ў нядзелю ён і галоўнакамандуючы тайляндзкай арміі выступяць з сумесным зваротам да народа.

Лідэры так званых “чырвоных кашуляў” , якія больш за месяц праводзяць на вуліцах Бангкоку антыўрадавыя дэманстрацыі, заявілі, што далейшыя перамовы з уладамі краіны бессэнсоўныя.
XS
SM
MD
LG